Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Гродзенская абласная камісія не будзе працаваць з-за паседжання Еўразійскага міжурадавага савета

   На афіцыйным сайце Гродзенскага аблвыканкаму ў рубрыцы “Выбары” змешчана інфармацыя, што Гродзенская абласная выбарчая камісія не будзе працаваць 8 верасня. Прычынай таму – правядзенне ў горадзе над Нёманам паседжання Еўразійскага міжурадавага савету. У ліку іншых афіцыйных асоб у Гродна прыедзе і прэм’ер міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.

   Поўнасцю тэкст абвесткі на афіцыйным сайце гучыць так: “Гродненской областная комиссия по выборам Президента Республики Беларусь сообщает. В связи с проведением в г.Гродно 8 сентября 2015 года заседания Евразийского межправительственного совета дежурство в комиссии осуществляться не будет. Приносим свои извинения и просим обращаться в другие дни”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары