На Століншчыне вызначыліся, дзе можна агітаваць за кандыдатаў у прэзідэнты
Паводле адмысловага рашэння мясцовага райвыканкама, перадвыбарчыя агітацыйныя матэрыялы мусяць быць выраблены ў адпаведнасці з патрабаваннямі Выбарчага кодэксу і размешчаны на рэкламных тумбах, на вітрынах крамаў, кінатэатраў і на інфармацыйных стэндах толькі пасля ўзгаднення з краўніцтвам арганізацый
Акрамя таго, іншым сваім рашэннем Столінскі райвыканкам вызначыў 21 месца ў раёне, дзе можна ладзіць сустрэчы з кандыдатамі ў прэзідэнты і іх даверанымі асобамі. Пераважаюць у гэтым спісе вясковыя Дамы культуры і клубы, а таксама школа-сад у вёсцы Радчыцк. Што да правядзення масавых мерапрыемстваў падчас агітацыйнай кампаніі у самым аддаленым ад абласнога цэнтра рэгіёне Брэстчыны, дык мясцовыя ўлады таксама вызначылі 21 месца – стадыёны, скверы, пляцоўкі каля вясковых аб’ектаў культуры альбо побач з крамамі спажыўкааперацыі.
Мясцовыя жыхары слаба вераць, што гэтыя пляцоўкі будуць задзейнічаныя падчас сёлетніх выбараў, бо падчас этапа збору подпісаў на Століншчыне былі заўважаны толькі сябры ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі.