Суд Слуцкага раёна не задаволіў скаргу БНФ на адмову ва ўключэнні ў склад участковых выбаркамаў
Суддзя Людміла Зубар пакінула бяз зменаў рашэнне Слуцкага райвыканкаму аб фармаванні ўчастковых выбарчых камісій, у склад якіх не быў улкючаны ніводны з пятнаццаці прадстаўнікоў Беларускага народнага фронту.
Паводле прынятага судом рашэння, неўключэнне апазіцыянераў у склад участковых выбаркамаў не парушае правоў сяброў партыі і грамадскага аб’яднання БНФ. Спасылаючыся на фармальнае выкананне чыноўнікамі пэўных патрабаванняў Выбарчага кодэксу, суддзя Зубава палічыла дзеянні выканкаму законнымі. На таемнасць і непразрыстасць працэдуры фармавання камісіяў суд рэагаваць адмовіўся, спаслаўшыся на сваю неправамоцансць абмяркоўваць пытанні аб перавазе аднаго кандыдата над іншым.
Адзначым, што паводле Выбарчага кодэксу рашэнне раённага суда з’яўляецца канчатковым і абскарджванню ў касацыйным парадку не падлягае.