Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

ЦВК размясціў інфармацыю аб сапраўдных подпісах у падтрымку вылучэння патэнцыйных кандыдатаў

Цэнтрвыбаркам Беларусі размясціў папярэднія звесткі аб устанаўленні тэрытарыяльнымі камісіямі колькасці выбаршчыкаў, якія паставілі подпісы ў падтрымку вылучэння патэнцыйных кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта, паведамляе БЕЛТА. Так, колькасць сапраўдных подпісаў у падтрымку дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі склала 1753 380. Па выніках праверак колькасць сапраўдных подпісаў у падтрымку патэнцыйнага кандыдата Сяргея Гайдукевіча склала 139.877, Віктара Цярэшчанкі - 6699, Мікалая Улаховіча - 149 819. Таццяна Караткевіч сабрала 105.278 сапраўдных подпісаў. Наступным найважнейшым этапам выбарчай кампаніі стане рэгістрацыя кандыдатаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду - ЦВК плануе правесці яе 10 верасня, каб з 11 верасня пачаўся паўнавартасны перыяд перадвыбарчай агітацыі і прапаганды. У цяперашні час, з 22 жніўня па 5 верасня, ідзе прадстаўленне ў Цэнтральную камісію дакументаў для рэгістрацыі.


Каментары