Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Неўключэнне сябраў Партыі БНФ ва ўчастковыя камісіі суд Бярозаўскага раёна палічыў абгрунтаваным

Суд Бярозаўскага раёна 31 жніўня разгледзеў скаргу Брэсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ на прадмет неўключэння 5 прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі. Старшыня абласной арганізацыі партыі Зміцер Шыманскі ў скарзе ўказваў, што неўключэнне сябраў партыі ў камісіі ўшчамляе інтарэсы Партыі БНФ і прывядзе да адсутнасці грамадскага кантролю за выбарамі. Суддзі Алена Нямкова і Наталля Мінчанка палічылі такія довады галаслоўнымі, нічым не абгрунтаванымі і надуманымі. З імі пагадзіліся і прадстаўнікі Бярозаўскай пракуратуры Юрый Пракапчук і Сяргей Мяшэчка.

Прадстаўнікі райвыканкама - загадчык юрыдычнай службы Яўген Кашталян і начальнік арганізацыйна-кадравай працы сцвярджалі, што камісіі складаюцца з 1/3 сябраў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў. На пытанне няўключаных у камісіі прадстаўнікоў партыі, чаму чыноўнікі ўвесь час карыстаюцца словамі “палітычных партый”, хаця ніводнага прадстаўніка ў камісіях № 5, 10, 11, 15. 26 няма ад партый няма, Яўген Кашталян адказаў, што так напісана ў выбарчым заканадаўстве. На прапанову даўключыць у камісію хаця б аднаго прадстаўніка Партыі БНФ -- Таццяну Тарасевіч, якая збірала подпісы за вылучэнне Таццяны Караткевіч, Кашталян сказаў, што нельга, бо Тарасевіч зацікаўленая асоба і падчас выбараў, будучы членам камісіі, можа займацца агітацыяй за пэўнага кандыдата. На звяртанне ўвагі, што ў кожнай камісіі кожныя выбары адны і тыя прадстаўнікі ад Белай Русі, БРСМ, Беларускага саюза жанчын і г.д. прагучаў адказ: бачыце, вы самі зазначылі, што адны і тыя, то бок людзі вопытныя, якія будуць зладжана працаваць.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары