Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Салігорск: назіральнік ад БХК не быў дапушчаны да працэдуры праверкі подпісаў

Леанід Мархотка, прадстаўнік БХК у Салігорску
Леанід Мархотка, прадстаўнік БХК у Салігорску

Мясцовы прадстаўнік Беларусага Хельсінксага Камітэту Леанід Мархотка не змог прысутнічаць пры праверцы подпісаў прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта ў Салігорскай раённай выбарчай камісіі. Незалежны назіральнік быў запрошаны толькі на выніковае паседжанне выбаркаму, дзе зацьвярджаліся ўжо загаддзя падрыхтаваныя пратаколы.

- Уся працэдура заняла каля дваццаці хвілін і была зведзеная да агучвання выніковых пратаколаў, прадрыхтаваных асобнымі сябрамі камісіі загаддзя. Нібыта яны ўжо да гэтага паседжання адабралі па дваццаць адсоткаў подпісаў за кожнага прэтэндэнта, праверылі іх там неяк, быццам некага абзваньвалі, - кажа Леанід Мархотка.

Подпісы ў Салігорскую раённую выбарчую камісію здалі пяць прэтэндэнтаў у кандыдаты. У Сяргея Гайдукевіча сапраўднымі прызналі 4 426 подпісаў, а 2 подпісы вызналі несапраўднымі. Усе сабраныя за Таццяну Караткевіч 98 подпісаў былі прызнаныя сапраўднымі. Рэкордная лічба ў 13 037 подпісаў была агучаныя за Аляскандра Лукашэнку. Непраўдзівымі ў дзеючага прэзідэнта апынуліся толькі тры подпісы. У Віктара Цярэшчанкі 189 дакладных подпісаў і 1 подпіс несапраўдны. Мікалай Улаховіч мае на Салігоршчые 3 037 подпісы. 23 подпісы ў яго падтрымку прызнаныя несапраўднымі.

Колькасць подпісаў, сабраных за апошняга прэтэндэнта, выклікае найбольшыя пытанні ў мясцовых праваабаронцаў:

-- У шалёную лічбу Аляксандра Лукашэнкі можна паверыць толькі таму, што нам паведамлялі пра шматлікія факты выкарыстання адміністрацыйнага прымусу ў гэтых мэтах. Актыўнасці каманды Гайдукевіча, прапарцыйнай сабраным подпісаў, мы не фіксавалі, але факты пакватэрнага збору подпісаў у яго падтрымку нам вядомыя. Нейкай жа дзейнасці каманды атамана Улаховіча мы тут ўвогуле не бачылі, але выбаркам агучвае лічбу ў тры тысячы сапраўдных подпісаў у яго падтрымку, - здзіўляецца спадар Мархотка.

Каб хоць неяк развеяць свае сумневы, асабліва ўлічваючы немагчымасць на ўласныя вочы пабачыць працэдуру праверкі подпісаў, незалежны назіральніку пацікавіўся аб тэхналогіі такой праверкі ў сябраў камісіі. Выявілася, паслугамі экспертаў-графолагаў выбарчая камісія ніводнага разу не карысталася.

- Тэлефонныя званкі нібыта рабілі, але гэткі спосаб далёка не заўсёды дазваляе дакладна ідэнтыфікаваць чалавека. Да таго ж можна проста не датэлефанавацца падпісанту, але пры ўзнікненні сумневаў правреку неяк неабходна рабіць. Выявілася, што сябры камісіі гэткую графалагічную праверку рабілі самі, але ж сярод іх ніводнага спецыяліста ў гэтай справе няма. Юрыст Страпко заявіў, што выбарчым кодэксам наяўнасць графолага ў камісіі не прадугледжана. Аднак ёсць ЦВК, куды можна звярнуцца па дапамогу такога адмыслоўца. У праваахоўныя органы ў рэшце рэшт. Але нікуды і нічога не пасылалі, ніякіх спецыялістаў не запрашалі, - кажа Леанід Мархотка.

Праваабаронца робіць выснову, што сапраўднай праверкі подпісаў не было.  Спадар Мархотка дапускае, што для праформы маглі рабіцца нейкія званкі грамадзянам і, каб паказаць працу, па некалькі подпісаў у некалькі кандыдатаў агучылі несапраўднымі. Адной з галоўных прычын такой крытычнай пазіцыі назіральнік называе таемнасць працэдуры.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары