Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

У Гродзенскім раёне ва ўчастковую камісію не ўключылі адзінага прадстаўніка дэмпартый

   Паседжанне адміністрацыі Гродзенскага райвыканкаму праходзіла ў мясцовасці Верцялішкі. За 15 хвілін па загадзя падрыхтаваных спісах былі сфармаваны 36 участковых камісій. Як паведамілі незалежныя назіральнікі, усяго ў склад участковых камісій было вылучана рознымі спосабамі 452 прадстаўнікі. Кандыдатуры толькі чатырох з іх былі адхілены выканкамаўцамі. Сярод іх і адзіная вылучэнка дэмакратычнай партыі Марыя Бартось. Аб’яднаная грамадзянская партыя вылучала яе кандыдатуру па Свіслацкім участку №20. Было заяўлена, што Марыя Бартось па розных прычынах, у тым ліку з-за сталых гадоў, не зможа працаваць ва ўчастковай камісіі. Не быў уключаны ва ўчастковую камісію Ліхачоўскага ўчаску №32 і прадстаўнік БРСМ, аднак гэтая арганізацыя вылучыла ў камісіі Гродзенскага раёну 36 сваіх членаў. 100% былі ўключаны ў камісіі прадстаўнікі яшчэ адной праўладнай арганізацыі “Белая Русь”, якіх у камісіях налічваецца 25.

   Аляксандра Васілевіч, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі АГП, лічыць неўключэнне адзінай прадстаўніцы іх партыі, якая, дарэчы, мае ранейшы досвед працы ў камісіях, у склад Свіслацкай участковай камісіі выразна дыскрымінацыйным, у тым ліку і па ўзроставай прыкмеце.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары