Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Частку подпісаў за Віктара Цярэшчанку надрукавалі на прынтары

Віктар Цярэшчанка.
Віктар Цярэшчанка.

Аб гэтым паведаміў праваабаронца Аляксей Колчын, які прысутнічаў 27 жніўня на паседжанні Ленінскай раённай выбарчай камісіі Магілёва.

- Усяго правяралася 216 падпісных лістоў з 2606 подпісамі. У выніку праверкі выяўлены 531 недаставерны подпіс, з іх 529 - надрукаваныя на каляровым прынтары, яшчэ 2 подпісы не атрымалі пацвярджэння ад выбаршчыкаў,  якія, быццам бы, ставілі іх, - распавёў праваабаронца.

- То бок колькасць несапраўдных подпісаў склала 20,3% ад усёй колькасці адабраных для праверкі. Тым часам, у адпаведнасці з арт. 67 Выбарчага кодэкса, калі колькасць выяўленых пры праверцы несапраўдных подпісаў выбаршчыкаў складзе больш за 15 працэнтаў ад колькасці правераных подпісаў, праводзіцца дадатковая праверка яшчэ 15 працэнтаў подпiсаў выбаршчыкаў ад колькасці подпісаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты.

У выпадку з Віктарам Цярэшчанка, камісія з пяці чалавек адабрала 163 лісты з 1861 подпісам і будзе іх правяраць да 31 жніўня.У выпадку, калі сумарная колькасць несапраўдных подпісаў выбаршчыкаў, выяўленых пры праверках, складзе больш за 15% ад агульнай колькасці правераных подпісаў у падпісных лістах, далейшая праверка подпісаў у падпісных лістах спыняецца, - патлумачыў Аляксей Колчын.

"Магілёўская Вясна"


Каментары