На Берасцейшчыне ва ўчастковыя выбарчыя камісіі трапілі толькі 8 прадстаўнікоў апазіцыйных партый
На сёлетніх выбарах прэзідэнта Беларусі ў Брэсцкай вобалсці створана 939 участковых камісій, у якія агулам ўвашлі 9 660 чалавек. Пры гэтым колькасць вылучэнцаў ад палітычных партый складае ўсяго 69 асоб (альбо 0,7% ад усіх сябраў камісій).
Сярод партыйцаў найвялікшае прадстаўніцтва маюць вылучэнцы ад Камуністычнай партыі Беларусі (35 чалавек) і Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці (26 чалавек). У той жа час сябры Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” атрымалі 4 месцы, Партыі БНФ – 2, Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Беларускай сацыл-дэмакратычнай партыі (Грамада) - па 1.
Увогуле ж значную перавагу ў створаных выбарчых камісіях маюць прадстаўнікі лаяльных да цяперашніх уладаў грамадскіх аб’яданняў. Так, ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ва ўчастковыя выбаркамы трапілі 1 555 чалавек, ад РГА “Белая Русь” – 668, ад Беларускага саюза жанчын – 622, ад БРСМ – 463, ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў – 346. Акрамя таго, у камісіі уключаны 3869 чалавек (альбо 40%), якія вылучаліся шляхам падачы заяў ад грамадзян, а таксама 1 657 чалавек - ад працоўных калектываў.