Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Бяроза: афіцыйныя інфармацыйныя рэсурсы асвятляюць выбарчую кампанію толькі Аляксандра Лукашэнкі

У бярозаўскіх раённых інфармацыйных рэсурсах – газеце “Маяк” і сайце раённага выканаўчага камітэта – няроўныя ўмовы асвятлення кампаній прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта. Уся ўвага аддаецца кампаніі ў падтрымку толькі Аляксандра Лукашэнкі.

Таццяна Тарасевіч, сябра ініцыятыўнай групы Таццяны Караткевіч, адзначае:

– У газеце “Маяк” нічога не было пра збор подпісаў за іншых прэтэндэнтаў, толькі за Аляксандра Лукашэнку: і матэрыялы, і здымкі пікетаў па збору подпісаў. Напрыклад, “Першы пікет у раёне”, аўтар Разалія Карпеш (№55, за 25 ліпеня). Гэты ж артыкул быў размешчаны на сайце райвыканкама. На гэтым жа сайце 30 ліпеня быў размешчаны артыкул: “Выбары 2015: Бярозаўская раённая арганізацыя РГА“Белая Русь” праводзіць актыўную работу па зборы подпісаў”. У газеце “Маяк” за 5 жніўня №58 з’явіўся ашчэ адзін артыкул Разаліі Карпеш -- “Пікет у аграгарадку”. Іншых прэтэндэнтаў нібы і не было. Хаця, напрыклад, Таццяна Караткевіч асабіста прыязджала ў Бярозу, сустракалася з грамадзянамі, якія аддавалі свае подпісы за яе. На месцы пікету былі прадстаўнікі ідэалагічнага аддзела, вялася відэаздымка. Для чаго? Разам з тым у падтрымку Таццяны Караткевіч у Бярозе сабрана 1 131 подпіс.

Таццяна Тарасевіч падрыхтавала інфармацыю пра збор подпісаў за Караткевіч, прыклала здымкі пікетаў і аднесла кароткую інфармацыю ў раённую газету і ў райвыканкам. Пакуль невядома, ці будзе змешчана гэта інфармацыя на старонках раённай газеты і на сайце райвыканкама.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары