Ва ўчастковых камісіях Мазыра і раёна палітычныя партыі будуць прадстаўляць праўладныя камуністы і РППіС
На паседжанні Мазырскага райвынканкаму былі ўтвораны ўчастковыя камісіі. Былі пададзены дакументы для ўключэння ў склад УВК 1350 чалавек, уключана ў камісіі 867 чалавек. Па словах назіральніка Уладзіміра Целепуна, які прысутнічаў на паседжанні, з палітычных партый больш за ўсё ўключаны прадстаўнікі КПБ (вылучана 25 чалавек, уключана – 21) і Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці (вылучана 43, уключана – 26). «Цікава, што наогул у Мазыры існуе структура такой партыі - РППіС, пра якую ад выбараў да выбараў нічога не чуваць», - заўважыў назіральнік.
На ўключэнне ў склад УВК Мазыра і раёна прэтэндавалі пяць сябраў партыі «Справядлівы свет», але толькі адзін быў уключаны. Астатнія члены УВК – прадстаўнікі праўладных грамадскіх арганізацый кшталту «Белай Русі», БРСМ, ветэранаў, саюза жанчын, саюза афіцэраў, Чырвонага Крыжа і гэтак далей.
«Камісіі створаны па вытворчаму прынцыпу – аснову складаюць правераныя сталыя прадстаўнікі выбарчых камісій папярэдніх кампаній», - падкрэсліў Уладзімір Целяпун.
Паседжанне цягнулася амаль дзве з паловай гадзіны, значная частка яго была прысвечана агалошванню прозвішчаў, імя і імя па-бацьку ўключаных сябраў УВК, шлях іх вылучэння, месца знаходжання ўчастка і галасавання членаў райвыканкама. І гэтак па кожнаму выбарчым участку, якіх у раёне 82.