Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Баранавічы: участковыя камісіі – без апазіцыі

25 жніўня адбылося пасяджэнне Баранавіцкага гарвыканкама, які без абмеркавання кандыдатур зацвердзіў спісам склад 68 участковых выбарчых камісій. Загадчыца арганізацыйна-кадравай службы гарвыканкама Таццяна Чылік паведаміла, што ў склад УК усяго было вылучана 787 чалавек: 236 прэтэндэнтаў ва ўчастковыя камісіі вылучаны ад грамадзян шляхам збору подпісаў, 265 – ад працоўных калектываў, а 286 – ад грамадскіх арганізацый і палітычных партый.

З дэмакратычных палітычных партый толькі прадстаўнікі гарадской філіі партыі левых “Справядлівы свет” вылучылі сваіх 4-х прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, але ніхто з іх не быў уключаны. Традыцыйна сябрамі ўчастковых камісій сталі прадстаўнікі праўладных “Белай Русі”, БРСМ, Беларускага саюза жанчын, воінаў-афганцаў, ветэранскіх арганізацый.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары