Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

ТВК Ленінскага раёну Бабруйску: на першы погляд, пытанні выклікаюць подпісы, пададзеныя за Віктара Цярэшчанку

Пікет ініцыятыўнай групы Віктара Цярэшчанкі ў Менску.
Пікет ініцыятыўнай групы Віктара Цярэшчанкі ў Менску.

У панядзелак сябры тэрытарыяльнай камісіі Ленінскага раёну Бабруйска на паседжанні вызначылі працэдуру праверкі прадстаўленых ініцыятыўнымі групамі подпісаў. На паседжанне прыйшоў толькі адзін назіральнік з пяці - Сяргей Лацінскі, які прадстаўляе БХК. Акрамя яго ў гэтай ТВК зарэгістраваныя дэпутат Палаты прадстаўнікоў Мікалай Плаксіцкі, старшыня гарадской арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" Валеры Лебядзенка, сябра "Белай Русі" Людміла Прыступка і прадстаўнік аб'яднання ветэранаў Вячаслаў Казінец. Назіральнікаў запрашалі на паседжанне па тэлефоне, таксама на сайце адміністрацыі Леніскага раёну была размешчана абвестка.

Сябры камісіі вырашылі, што будуць правяраць 21 працэнт подпісаў, пададзеных ад кожнага прэтэндэнта.

Найбольшую колькасць подпісаў, як і ў Першамайскім раёне, падалі сябры ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі - 23 597. За Сяргея Гайдукевіча падалі 3 941, за Таццяну Караткевіч - 1 792, за Віктара Цярэшчанку - 878. Цікава, што ў Ленінскім раёне за Мікалая Улаховіча пададзена ўсяго 223 подпісы. І гэта на фоне прадстаўленых у Першамайскую камісію 11 229! http://spring96.org/be/news/79431

Сябры ТВК адзначылі, што на першы погляд пытанні выклікаюць подпісы, пададзеныя за Віктара Цярэшчанку.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары