Палітычныя партыі вылучылі 155 чалавек ва ўчастковыя камісіі Брэсцкай вобласці
Увогуле ў рэгіёне ў склад ўчастковых выбарчых камісій па выбарах прэзідэнта вылучана 10 518 чалавек.
Паводле дадзеных, якія агучыў начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Цімашук, 4 129 чалавек вылучана грамадзянамі шляхам падачы заявы, 1 804 - працоўнымі калектывамі, 4 585 - грамадскімі аб'яднаннямі (у тым ліку 155 - палітычнымі партыямі, што складае 1,5% ад агульнай колькасці вылучаных).
У прыватнасці, 59 прадстаўнікоў вылучыла Камуністычная партыя Беларусі, 36 - Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці, 20 - Беларуская партыя левых “Справядлівы свет”, 18 - Партыя БНФ, 14 - Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), 8 - Аб'яднаная грамадзянская партыя.
Не пазней за 26 жніўня ў Брэсцкай вобласці павінна быць сфарміравана 939 участковых выбарчых камісій (ад 5 да 19 чалавек у кожнай).