У Баранавічах пакуль толькі прадстаўнікі “Справядлівага свету” вылучаны ва ўчастковыя камісіі
У Баранавічах з дэмакратычных палітычных партый і недяржаўных грамадскіх арганізацый пакуль толькі прадстаўнікі гарадской філіі партыі левых “Справядлівы свет” вылучылі чатырох сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі.
– На папярэдніх прэзідэнцкіх выбарах 2010 года ў склад ўчастковых выбарчых камісій сваіх прадстаўнікоў актыўна вылучалі АГП, сацыял-дэмакраты, БХД, Партыя БНФ, Таварыства беларускай мовы. У цяперашніх прэзідэнцкіх выбарах назіраецца пасіўнасць палітычных партый і недзяржаўных грамадскіх арганізацый, – адзначыў праваабаронца Сяргей Гоўша.
Ён дадаў, што, магчыма, сваіх прадстаўнікоў у склад ўчастковых выбарчых камісій яшчэ вылучаць прыхільнікі Таццяны Караткевіч.