Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

У Смаргонскім раёне 25% выбаршчыкаў “ахоплена подпісамі” за аднаго прэтэндэнта

   У суботу, 22 жніўня, адбылося пасяджэнне Смаргонскай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта. На парадку дня стаяла пытанне па адборы для праверкі сабраных ініцыятыўнымі групамі прэтэндэнтаў у прэзідэнты подпісаў.

   Як высветлілася, у раённую камісію здала свае подпісныя лісты толькі адна ініцыятыўная група – Алякасандра Лукашэнкі. У лістах аказалася 10 тысяч 223 подпісы. З гэтай лічбы вынікае, што ў раёне “ахоплена подпісамі” за аднаго прэтэндэнта каля 25% выбаршчыкаў.

   Як паведаміў назіральнік Алесь Дзергачоў, лісты для праверкі былі выбраны яшчэ да пасяджэння камісіі. А таму застаецца невядомым нават сябрам камісіі (акрамя старшыні і сакратара), якія падпісныя лісты мінаюць працэдуру праверкі. Дзергачова ж да назірання за працэсам праверкі не дапусцілі. Маўляў, яна праводзіцца ў рабочым парадку, а назіральнік мае права прысутнічаць толькі на пасяджэннях камісіі. Адзінае, у чым запэўніла назіральніка старшыня камісіі Раіса Захарыч – яму будзе дазволена праглядзець адабраныя падпісныя лісты пасля іх праверкі на пасяджэнні камісіі пры падвядзенні вынікаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары