Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Бабруйск: выбарчыя ўчасткі чакаюць спонсараў

Бабруйскія чыноўнікі прыспешваюць падначаленых у падрыхтоўцы выбарчых участкаў. На апошняй планёрцы старшыня гарвыканкаму заявіў, што "далёка не ўсе ўчасткі для галасавання сёння прыведзены ў належны стан". На іх падрыхтоўку чыноўнікі далі два тыдні, - піша газета "Вечерний Бобруйск".

Прычына "небаегатоўнасці" ўчасткаў у недахопе фінансаў. Як расказала газеце "Бабруйскае жыццё" старшыня Ленінскай раённай камісіі па выбарах Ірына Епіфанава, "пэўнае абсталяванне ўжо ёсць, але неабходна і нешта дакупіць".

"Так, цяпер разглядаецца пытанне аб тым, каб на нашых участках было больш празрыстых скрыняў для галасавання. Многія выбарчыя ўчасткі будуць утвораны на базе школ, і кіраўніцтва навучальных устаноў, зразумела, з цяжкасцю можа вылучыць на гэтыя мэты нейкія сродкі. Таму калі дапамогуць спонсары, будзем рады", - адзначыла Ірына Епіфанава.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары