У Бялынічах супрацоўнікаў мясцовага райспажыўтаварыства абавязалі збіраць подпісы за Мікалая Улаховіча
У Бялынічах супрацоўнікаў мясцовага райспажыўтаварыства абавязалі збіраць подпісы за вылучэнне кандыдатам на пасаду прэзідэнта РБ казачага атамана Мікалая Улаховіча.
Па інфармацыі, атрыманай з неафіцыйных крыніц, 19 жніўня кіраўніцтва Бялыніцкага райспажыўтаварыства выклікалі ў Магілёў у аблспажыўсаюз, дзе ім была пастаўлена задача тэрмінова актывізаваць сбор подпісаў за вылучэнне кандыдатам на пасаду прэзідэнта прэтэндэнта Мікалая Улаховіча. У той жа дзень пачаўся актыўны збор подпісаў за Мікалая Улаховіча сярод супрацоўнікаў Бялыніцкага райспажыўтаварыства, прычым подпісы збіралі і людзі, якія не з’яўляюцца чальцамі ініцыятыўнай групы Мікалая Улаховіча. Збор подпісаў за вылучэнне спадара Улаховіча праходзіў у тым ліку і на працоўных месцах патэнцыйных выбаршчыкаў.
Мікалай Улаховіч з’яўляецца старшынёй Беларускай патрыятычнай партыі, вярхоўным атаманам ГА “Беларускае казацтва”. Зараз Мікалай Улаховіч працуе намеснікам старшыні Мінскага абласнога спажывецкага саюза.