Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Назіральнік абскардзіў дзеянні Жодзінскай гарадской выбарчай каміcіі ў ЦВК і аблвыбаркам

Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Аляксей Лапіцкі
Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Аляксей Лапіцкі

Па выніках разгляду сваіх зваротаў, у якіх узнімалася праблема выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу пры зборы подпісаў ініцыятыўнай групы А.Лукашэнкі на прадпрыемствах Жодзіна, назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Аляксей Лапіцкі абскардзіў дзеянні (бяздзеянне) кіраўніцтва гарадзкой камісіі ў аблвыбаркам і ЦВК (гл. дакументы ў дадатках).

Як паведамляе сайт Licviny-INFA, у прыватнасці, у сваіх скаргах, скіраваных паслядоўна праз электронныя скрыні ў Менскі аблвыканкам і ЦВК Аляксей Лапіцкі адзначае заангажаваны падыход старшыні Жодзінскай ГВК, вылучанага ў гарадзкую камісію ад РГА “Белая Русь”, да ўзнятай у звароце сур’ёзнай праблемы парушэньня ч. 10 арт. 61 Выбарчага Кодэксу Рэспублікі Беларусь пры зборы подпісаў у Жодзіне.

Ён ставіць пытанне  пра адхіленне дадзенай асобы з займаемай пасады і пераабранне ў камісіі іншай, якая б магла дзейнічаць аб’ектыўна, у адпаведнасці з патрабаваннямі ВК.

Праваабаронца таксама ўзнімае пытанне неадпаведнасці фармулёвак п.5.6 Дапаможніку ЦВК сутнасці адзначанай вышэй нормы Выбарчага Кодэксу і неабходнасць унясення адпаведных тлумачэнняў і неабходных зменаў у адзначаемыя фармулёўкі з боку Цэнтарвыбаркаму.

Назіральнік канцэнтруе ўвагу кіраўніцтва ЦВК на недапушчальных абмежаваннях яго ў правах як заяўніка па фіксуемых правапарушэннях выбарчага заканадаўства.

Некалькі дзён таму ў сваім адказе замест належнай праверкі звестак,  кіраўніцтва Жодзінскай гарадзкой выбарай камісіі, атрымаўшы тлумачэнні ад каардынатаркі інцыятыўнай групы-парушальніцы, фактычна забараніла заяўніку-назіральніку выконваць свае элемэнтарныя функцыі па назіранні падчас праверкі падпісных аркушоў, назваўшы такія спробы ў будучым “умяшальніцтвам у дзейнасць камісіі” з усімі вынікаючымі з гэтага наступствамі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Фота: Аляксей Лапіцкі.


Каментары