Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

У Магілёве студэнтаў Беларуска-расійскага ўніверсітэта адклікалі з практыкі, каб яны падпісаліся за Лукашэнку

Пра гэта паведаміў стараста адной з груп электратэхнічнага факультэта БРУ. З яго словаў, студэнты традыцыйна раз’ехаліся на выкананне практыкі па ўсёй Магілёўскай вобласці. 22-га ліпеня на яго мабільны тэлефон прыйшла смс аб тым, што трэба прыйсці ва ўніверсітэт на кафедру з пашпартам.

Калі ён з’явіўся туды, то яму паведамілі, што варта падпісацца ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Калі хто адмаўляўся гэта рабіць, то студэнтам пагражалі праблемамі са здачай сесіі.

Каб падпісацца за Лукашэнку, студэнты ехалі з усёй вобласці ва ўніверсітэт.

У сувязі з гэтым грамадскі актывіст Аляксей Паўлоўскі накіраваў скаргу ў Магілёўскую абласную выбарчую камісію. У сувязі з інцыдэнтам Паўлоўскі просіць правесці праверку.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары