Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

На сайтах раённых газет Гродзеншчыны – інфармацыя пра збор подпісаў за Аляксандра Лукашэнку

   Сайты раённых газет Гродзеншчыны актыўна асвятляюць дзейнасць і збор подпісаў за цяперашняга кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку. Прыкладам, на сайце “Астравецкай праўды” за два тыдні было змешчана 6 матэрыялаў.

   На сайце раёнкі “Лідская газета” размешчана тры матэрыялы, два з якіх асвятляюць пікет БРСМ па зборы подпісаў, яшчэ адзін – дзейнасць мясцовых прафсаюзаў у падтрымку кіраўніка дзяржавы.

   Раённая газета Смаргонскага раёну “Светлы шлях” расказвае пра збор подпісаў за Лукашэнку прафсаюзнікамі ў мястэчку Солы, а таксама пра пікеты БРСМ у раённым цэнтры.

Шчучынская раённая газета “Дзянніца” таксама ў некалькіх матэрыялах расказвае пра пікеты БРСМ і прадстаўніц філіі Беларускага саюзу жанчын па зборы подпісаў у Шчучыне за Аляксандра Лукашэнку, а таксама пра пікет дзяржаўных прафсаюзнікаў у мястэчках Каменка і Ражанка, пра пікет БРСМ у вёсцы Янчукі. Агулам падобных матэрыялаў у “Дзянніцы” змешчана за жнівень 6.

   Інфармацыі пра збор подпісаў за альтэрнатыўных прэтэндэнтаў у дзяржаўных раённых газетах амаль няма. Як выключэнне пра працу ініцыятыўнай групы Анатоля Лябедзькі ёсць згадка ў адной інфармацыі “Ашмянскага весніка”. Увогуле ж пікеты па зборы подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў праходзілі ў Астраўцы, Ашмянах, Гродне, Лідзе, Бярозаўцы, Шчучыне, Слоніме, Смаргоні.

Фота: збор подпісаў за вылучэнне А. Лябедзькі і Т. Караткевіч і Гродна

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары