Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

У Бярозе збіраюць подпісы толькі за Таццяну Караткевіч (фота)

Пікеты па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты ў Бярозе праводзілі толькі ініцыятыўныя групы Аляксандра Лукашэнкі і Таццяны Караткевіч. Апошнія дні подпісы за дзеючага прэзідэнта ў пікетах ужо не збіраюць, працуюць з выбаршчыкамі на вуліцах гораду толькі сябры ініцыятыўнай групы Таццяны Караткевіч.

На выходныя чарговы раз збірала подпісы на пікеце пры ўваходзе на вялікі рынак горада сябра ініцыятыўнай групы Караткевіч Таццяна Тарасевіч. За паўтары гадзіны яна сабрала 20 подпісаў, агулам -- 460. Пікет быў аздоблены нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам і стэндам з партрэтам Таццяны Караткевіч.

Паводле Тарасевіч, аддаюць свае подпісы за вылучэнне незалежнага кандыдата людзі рознага ўзросту, але найбольш тыя, хто валодае інтэрнэтам. У горадзе пра выбары і прэтэндэнтаў у прэзідэнты інфармацыі няма, калі не ўлічваць расцяжкі ў цэнтры, што адбудуцца выбары.

Па словах Таццяны Тарасевіч, збор подпісаў будзе працягвацца, нягледзячы на сабраныя ўжо групай Караткевіч неабходныя 100 тысяч.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары