Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

У Бабруйску са 106 участкаў 73 размешчаны ў навучальных установах

У двух раёнах Бабруйску сфармавалі 106 выбарчых участкаў: 51 у Ленінскім і 55 у Першамайскім. З іх 36 участкаў дзеляць памяшканне з іншымі, усе "двайняты" знаходзяцца ў навучальных установах.

У Ленінскім раёне 12 выбарчых участкаў дзеляць памяшканні з іншымі. Гэта ўчасткі №3 і №4, якія запрацуюць у гімназіі №2, участкі №5 і №6 у САШ №18, участкі №10 і №11 у САШ №1, участкі №14 і №15 у САШ №26, участкі №16 і №17 у САШ №6, участкі №47 і №48 у школе-коледжы мастацтваў.

На тэрыторыі Ленінскага раёну будуць дзейнічаць і тры закрытыя ўчасткі, спісы выбаршчыкаў тут будуць вывешвацца за два дні да даты выбараў. Гэта ўчастак №8, які размесціцца ў радзільнім доме, участак №9 - у санаторыі імя Леніна, а ўчастак №19 запрацуе ў бальніцы хуткай дапамогі імя Марзона.

У Першамайскім раёне 24 выбарчыя участкі дзеляць памяшканне з іншымі: участкі №52 і №53 запрацуюць у САШ №10, участкі №54 і №55 у САШ №31, участкі №58 і №59 у САШ №32, участкі №69 і №70 у САШ №8, участкі №72 і №73 у САШ №28, участкі №74 і №74 у механіка-тэхналагічным каледжы, участкі №76 і №77 у будаўнічым каледжы, участкі №82 і №83 у САШ № 30, участкі №84 і №85 у гімнаізіі №1, участкі №88 і №89 у САШ № 20, участкі №101 і №102 у САШ № 24, участкі №103 і №104 у САШ №21.

На тэрыторыі гэтага раёну таксама будуць дзейнічаць закрытыя ўчасткі: №79 у будынку цэнтральнай бальніцы і № 106 у анкалагічным дыспансеры.

Пераважная колькасць участкаў двух раёнаў размяшчаецца ва ўстановах адукацыі: 33 ў Ленінскім раёне і 40 у Першамайскім. Рэшту складаюць інтэрнаты, ЖЭУ і клубы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары