Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

У Гомельскай вобласці на 43 участках не будзе датэрміновага галасавання

У Гомельскай вобласці створаны 1070 участкаў для галасавання, у тым ліку 43 участкі, на якіх не праходзіць датэрміновае галасаванне. Два такіх участкі створаны на на базе аддзелаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС. Як паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкаму, участак для галасавання створаны ў вайсковай частцы 5525 (унутраныя войскі МУС) – але там будзе праходзіць датэрміновае галасаванне. На ўчастку №32, размешчаным у ЛПП у Светлагорску, датэрміновага галасавання не будзе.

Таксама на базе аддзелаў унутраных спраў выдзелена 20 памяшканняў для галасавання (выязнымі камісіямі з замацаваных выбарчых участкаў): арыштны дом СІЗА (Гомель), арыштны дом калоніі №20 (Мазыр), 18 ІЧУ.

УУС паведамляе, што ўсе нарматыўныя акты, якія выдаюць мясцовыя выканкамы, а таксама інфармацыя, якая тычыцца выбарчай кампаніі, у кароткія тэрміны паступае ў УУС.

«У цэлым органы ўнутраных спраў Гомельскай вобласці гатовыя да забеспячэння аховы грамадскага парадку ў перыяд выбарчай кампаніі», - запэўнівае УУС.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары