Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Кіраўніка ініцыятыўнай групы Анатоля Лябедзькі папрасілі не парушаць заканадаўства

Віктар Карняенка (фота svaboda.org)
Віктар Карняенка (фота svaboda.org)

Мінская гарадская выбарчая камісія папрасіла кіраўніка ініцыятыўнай групы Анатоля Лябедзькі Віктара Карнеенку не распаўсюджваць агітацыйную інфармацыю і трымацца закона, на што атрымала ад яго адмову і прапанову мяняць недасканалае заканадаўства.

На сёнешнім паседжанні гарадской выбарчай камісіі разглядалася пытанне распаўсюду ініцыятыўнай групай прэтэндэнта ў прэзідэнты Анатоля Лябедзькі агітацыйнай інфармацыі падчас збору подпісаў. Ніякіх юрыдычных наступстваў з боку камісіі не сталася – толькі просьба больш так не рабіць.

Кіраўнік штабу прызнаў факт распаўсюду падчас пікетаў інфармацыі пра дзейнасць АГП, яе прапановы і мэты, а таксама біяграфічных звестак пра старшыню партыі і адмовіўся выканаць просьбу камісіі, дадаўшы, што ініцыятыўныя групы кандыдата Лябедзькі працягнуць рабіць гэта і пасля выбараў.

– Мы не юлілі, прызналі факт распаўсюду, сваю пазіцыю шчыра растлумачылі і параілі гарадской камісіі змяніць заканадаўства, якое недасканальнае. Збор подпісаў – гэта таксама агітацыйны перыяд, чаму падчас яго агітацыя забаронена? Калі ў законе ёсць кепскія нормы, іх трэба выпраўляць. Мы лічым няправільным, калі падчас выбарчай кампаніі на экране бачны толькі адзін твар, і будзем прапагандаваць нашага кандыдата. Мне падаецца, што камісія – гэта не орган, які праводзіць выбары, а сродак, які дапамагае не змяніцца кіраўніцтву краіны, – адзначыў Віктар Карнеенка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары