Бабруйск: назіральніку не паведамілі пра паседжанне ТВК па вызначэнні ўчасткаў для галасавання
Сябры тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Першамайскага раёну Бабруйску не паведамілі назіральніку ад БХК Віктару Качану пра час правядзення паседжання па вызначэнні ўчасткаў для галасавання.
-Калі я рэгістраваўся ў камісіі ў якасці назіральніка, яе старшыня Віктар Гарбанёў паабяцаў, што папярэдзіць мяне па тэлефоне. Але гэтага не адбылося, пра паседжанне я даведаўся постфактум. Хаця на мінулых выбарах сябры камісіі дасылалі запрашэнні праз пошту, - распавядае Віктар Качан.
Абвесткі пра час паседжання тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Першамайскага раёна не было і на сайце гарвыканкаму, а ўласнай старонкі ў інтэрнэце адміністрацыя не мае.
Іншая сітуацыя ў Ленінскім раёне. Назіральнік ад БХК атрымаў ліст, у якім утрымлівалася інфармацыя пра паседжанне. Таксама сябры ТВК размясцілі абвестку пра паседжанне на сайце адміністрацыі Ленінскага раёну.