Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Праваабаронца падаў скаргу аб невыкананні старшынёй ТВК закона

Магілёўская абласная выбарчая камісія парушае закон “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”. На беларускамоўныя звароты старшыня камісіі Валерый Берастаў адказвае па-руску.

У сувязі з гэтым магілёўскі праваабаронца Аляксей Колчын накіраваў скаргу на незаконныя дзеянні старшыні Магілёўскай абласной выбарчай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на імя старшыні Цэнтрвыбаркама, а таксама Пракурора Магілёўскай вобласці.

Праваабаронца просіць прыцягнуць да адказнасці старшыню Магілёўскай абласной выбарчай камісіі Берастава за парушэнне заканадаўства, а таксама абавязаць старшыню, а таксама іншых членаў гэтай камісіі надалей даваць адказы ў адпаведнасці з законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.

Аляксей Колчын з’яўляецца назіральнікам ад “Беларускага Хельсінкскага камітэта” у Ленінскай раённай у г.Магілёве камісіі. 31 ліпеня ён накіраваў скаргу ў Магілёўскую абласную камісію па выбарах на беларускай мове. Скарга датычылася неапублікавання спісаў членаў выбарчых камісій Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў Магілёва ў мясцовай дзяржаўнай газеце “Веснік Магілёва”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары