Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Гродзенскія ТВК адмаўляюць назіральнікам у прысутнасці пры праверцы подпісаў (дакументы)

   Гродзенскія праваабаронцы Святлана Рудкоўская і Раман Юргель атрымалі афіцыйныя адказы з тэрытарыяльных выбарчых камісій Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў Гродна. У сваіх зваротах праваабаронцы, якія акрэдытаваны ў адпаведных ТВК назіральнікамі, прасілі забяспечыць ім магчымасць прысутнічаць пры праверцы подпісаў, здадзеных прэтэндэнтамі ў кандыдаты.

ТВК Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў Гродна даслалі абсалютна ідэнтчныя адказы, у якіх сваю адмову тлумачаць тым, што згодна з ч.4 арт. 13 назіральнікі маюць права прысутнічаць толькі на паседжаннях камісіі. Далей старшыні адпаведных камісій Сяргей Сямашка і Уладзімір Хлябіч адзначаюць, што згодна з арт. 61 Выбарчага кодэксу праверку подпісаў ажыццяўляюць камісіі, а прысутнасць назіральнікаў падчас гэтай працэдур не прадугледжана законам.

Трэба адзначыць, што арт. 13 ВК утрымлівае вычарпальны пералік абмежаванняў правоў назіральніка. Забароны на ажыццяўленне назірання пры працэдуры праверкі подпісаў у тэрытарыяльных камісіях дадзены артыкул не ўтрымлівае. Пры ажыццяўленні назірання ўдзельнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» сыходзяць з прынцыпу транспарэнтнасці ўсіх этапаў выбарчай каманіі, у тым ліку і працэдуры праверкі подпісаў, якая ўсталяваная ВК.

Адсутнасць адкрытасці пры праверцы сапраўднасці подпісаў дае сур’ёзныя падставы для сумненняў у аб’ектыўнасці праверкі і яе вынікаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары