Мазыр: праваабаронца даведаўся пра паседжанне па ўтварэнні ўчасткаў пост-фактум
Мазырскі праваабаронца, удзельнік маніторнгу выбараў Уладзімір Целяпун прыйшоў да высновы, што мясцовыя ўлады не спяшаюцца выконваць пастанову ЦВК №22 ад 1 ліпеня 2015 года. У нарматыўным акце гаворыцца, што інфармацыя па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення выбараў прэзідэнта друкуецца ў мясцовых газетах і размяшчаецца на інтэрнэт-сайтах выканкамаў. Гэта тычыцца і рашэнняў аб стварэнні ўчасткаў для галасавання па выбарах.
«Мазырскія ўлады загадзя не размясцілі абвестку на сайце райвыканкаму і ў адмысловай рубрыцы аб паседжанні па стварэнні ўчасткаў, узгадненні іх межаў, месцах знаходжання ўчастковых камісій. Я не змог прысутнічаць на паседжанні па ўтварэнні участкаў для галасавання ў Мазырскім раёне. Абвестках на сайтах не было (па некалькі разоў на дзень я праглядаю інфармацыю там), а па тэлефоне мяне не папярэджвалі і не запрашалі. І вось толькі сёння, 7 жніўня, на сайце райвыканкама ўжо па факту з'явілася рашэнне аб стварэнні ўчасткаў», - пракаментаваў Уладзімір Целяпун.