Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

У Магілёве на заводзе “Зеніт” подпісы пачалі збіраць, калі яшчэ не былі зарэгістраваны ініцыятыўныя групы

Пра гэта паведаміў Аляксей Паўлоўскі, які збірае подпісы ў падтрымку прэтэндэнта ў прэзідэнты ад Аб’яднанай Грамадзянскай партіі Анатоля Лябедзькі.

-          3 жніўня я збіраў подпісы ў інтэрнатах завода “Зеніт”, якія размяшчаюцца на вуліцы Кедравай. Жыхары інтэрнатаў паведамілі мне, што адміністрацыя прадпрыемства яшчэ на пазамінулым тыдні загадала ўсім рабочым прыйсці з пашпартамі, каб падпісацца ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. На той момант яшчэ не распачаўся этап збору подпісаў, - гаворыць Аляксей Паўлоўскі.

Грамадскі актывіст паведамляе, што на заводзе такім чынам падпісалася ў падтрымку Лукашэнкі каля 500 чалавек. Усім, хто адмаўляўся падпісвацца – пагражалі скасаваннем працоўных кантрактаў. Займаўся зборам подпісаў аддзел АГЧ (адміністрацыйна-гаспадарчая частка).

У сувязі з інцыдэнтам Паўлоўскі накіраваў скаргі ў Цэнтрвыбаркам і Генеральную пракуратуру. Ад гэтых устаноў ён патрабуе адклікаць подпісы, сабраныя з выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурса, вынесці папярэджанне ініцыятыўнай групе Аляксандра Лукашэнкі, а таксама зняць яго з перадвыбарчай гонкі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары