Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Раёнкі Магілёўшчыны распавядаюць пра збор подпісаў за вылучэнне толькі Аляксандра Лукашэнкі

На інтэрнэт-сайтах раённых газет Магілёўскай вобласці з’яўляецца не вельмі шмат матэрыялаў, прысвечаных кампаніі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У асноўным раённыя выданні на сваіх старонках перадрукоўваюць матэрыялы БелТА перадвыбарчай тэматыкі і выказванні старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай на тэму выбараў.

Большасць раённых выданняў Магілёўшчыны таксама размясцілі на сваіх старонках інфармацыю пра збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты РБ, аднак падалі яе вельмі своеасабліва – абсалютна ўсе раёнкі ў сваіх матэрыялах распавядалі толькі пра збор подпісаў у падтрымку вылучэння дзеючага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі і ілюстравалі гэтыя матэрыялы адпаведнымі фотаздымкамі.

Больш за тое, большая частка раёнак Магілёўшчыны, якія далі інфармацыю пра збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты, умудрыліся ў гэтых матэрыялах нават не ўзгадаць прозвішчы іншых прэтэндэнтаў, за выключэннем дзеючага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі.

Некаторыя прыклады з раёнак:

Газета Магілёўскага раёна “Прыдняпроўская ніва”:

Пикеты – действенная форма работы во время избирательной кампании

“Асіповіцкі край”: 

"Выбары-2015: з адказнасцю і неабыякавасцю"

“Чырвоны сцяг” (Краснаполле):

"Акция «100 тысяч подписей — в поддержку нашего кандидата»

"Мы — за будущее независимой Беларуси"

“Веснік Чэрыкаўшчыны”:

В Чериковском районе начался сбор подписей за выдвижение в кандидаты на пост Главы государства

“Маяк Прыдняпроўя” (Быхаў):

В Быховском районе начался сбор подписей за выдвижение в кандидаты на пост Президента

“Радзіма” (Глуск): 

"У Глуску працягваецца збор подпісаў"

“Голас Касцюкоўшчыны”:

23 июля в Республике Беларусь начался сбор подписей за выдвижение кандидатов в Президенты

“Сцяг Саветаў” (Клічаў):

"КЛИЧЕВЛЯНЕ — В ПОДДЕРЖКУ КАНДИДАТА"

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары