Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Ініцыятыўная група Калякіна ў Баранавічах больш подпісаў збірае па месцы знаходжання выбаршчыкаў

У нядзелю, 2 жніўня, у Баранавічах праходзіць пікет ініцыятыўнай групы ў падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Сяргея Калякіна. Пікеты ініцыятыўных груп іншых прэтэндэнтаў на пост кіраўніка дзяржавы не заўважаны як у цэнтры горада, так і ў мікрараёнах.

Пікет па збору подпісаў за Сяргея Калякіна знаходзіўся каля цэнтральнага кааператыўнага кірмаша горада, дзе ў выходныя дні заўсёды вельмі шмат патэнцыйных падпісантаў.

– Сёння вельмі цёплы і сонечны дзень, таму на мясцовым кааператыўным рынку шпацыруе шмат людзей. На тэрыторыі рынка нам забаранілі праводзіць пікет па збору подпісаў за Сяргея Калякіна, таму мы цяпер стаім па-за яго тэрыторыяй. На пікеце мы збіраем подпісаў пакуль няшмат, але многія выбаршчыкі спыняюцца і чытаюць нашыя інфармацыйныя матэрыялы. Значна больш подпісаў сябры і прыхільнікі партыі “Справядлівы свет” збіраюць па месцы жыхарства людзей, дзе ў чалавека заўсёды ёсць пашпарт і магчымасць спакойна паразмаўляць, – паведаміў старшыня Баранавіцкай філіі партыі левых “Справядлівы свет” Чэслаў Гузоўскі.

Фота: пікет ініцыятыўнай группы ў падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Сяргея Калякіна каля Баранавіцкага кааператыўнага рынка

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары