Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Салігорскім прадпрыемствам выдалі разнарадку па зборы подпісаў за Лукашэнку

Мясцовыя праваабаронцы атрымалі інфармацыю аб давядзенні прадпрыемствам Салігоршчыны плану па зборы подпісаў выбарцаў за дзеючага кіраўніка краіны.

Зборам подпісаў на прадпрыествах звычайна займаюцца штатныя ідэолагі ды прафоргі, папярэдне ўключаныя мясцовымі ўладамі ў склад ініцыятыўнай групы Алякснадра Лукашэнкі. Так, напрыклад, кожнаму зборшчыку подпісаў на ААТ “Салігорскгандль” неабходна было сабраць па 13 лістоў подпісаў, то бок па 208 штук. Для гэтага ўсіх работнікаў прадпрыемства абавязвалі прынесці на працу пашпарты.

З іншага боку, на вулічных пікетах у падтрымку Лукашэнкі пашпартоў у людзей нават не патрабуюць. Выявілася, што выбаршчыкі, якія не маюць пры сабе галоўнага дакумента грамадзяніна, а такіх на вуліцы абсалютная большасць, могуць і пакідаюць свае подпісы без прад’яўлення пашпарта. Неабходныя ж для запаўнення дадзеныя з пашпартоў улады пазней бяруць цэнтралізавана ў пашпартным стале.

На думку праваабаронцаў, гэткае выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу з’яўляецца грубым парушэннем выбарчага заканадаўства і ставіць у абсалютна няроўныя ўмовы іншых прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары