Брэст: прэтэндэнту ў кандыдаты Анатолю Лябедзьку спрабавалі сарваць сустрэчу з прадпрымальнікамі (фота)
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 31 ліпеня наведаў Брэст, каб узяць удзел у мерапрыемствах, падчас якіх збіраліся подпісы за яго вылучэнне ў якасці кандыдата ў прэзідэнты.
Адна з такіх сустрэч была запланаваная на рэчавым рынку, які належыць мясцоваму ЦУМу, аднак літаральна напрэдадні візіту Анатоля Лябедзькі на гэты рынак сябры ягонай ініцыятыўнай даведаліся, што адміністрацыя гандлёвага прадпрыемства ў асобе выконваючай абавязкі дырэктара ЦУМа Таццяны Клюкі забараняе збіраць подпісы на тэрыторыі рынка.
Як распавёў намеснік старшыні АГП Уладзімір Вуек,узнікла патрэба звароту ў тэрытарыяльную выбарчую камісію, каб гэтае пытанне было вырашана станоўча: Анатоль Лябедзька паразмаўляў з гандярамі і прадпрымальнікамі, а ягоныя прыхільнкі зладзілі збор подпісаў.