Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

У Лунінцы дырэктар рынка Веляскевіч не дазволіў збіраць подпісы за Караткевіч каля тэрыторыі рынка

Віталь Каліноўскі.
Віталь Каліноўскі.

Калі дырэктар рынка Барыс  Веляскевіч  пабачыў, што за плотам рынка стаіць чалавек з шыльдай з партрэтам прэтэндэнта ў кандыдаты Таццяны Караткевіч і сцягам БСДП(Г), па словах зборшчык подпісаў Віталя Каліноўскага, то адразу выскачыў з крыкам “убираться отсюда”:

-Я яму кажу, што нядаўна тут стаялі з “Белай Русі” і збіралі подпісы за Лукашэнку, і ніхто іх не праганяў.

-Дык яны прасілі ў мяне дазволу, - адказвае  Вялескевіч.

-Але ж гэта не тэрыторыя рынка, а выбарчае заканадаўства дазваляе стаяць каля рынка.

Аргументы Каліноўскага не пераканалі  Веляскевіча, і ён пайшоў далей у наступ па ліквідацыі пікету. Каліноўскі пазваніў аднапартыйцам, а сам перамясціўся на менш людную плошчу Леніна. Амаль праз гадзіну да яго падыйшлі работнікі райвыканкама і паабяцалі разабрацца ў скандальнай сітуацыі. Яны публічна адчыталі дырэктара рынка, папярэдзілі, каб больш такога не было і папрасілі Каліноўскага не паведамляць у прэсу.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары