Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Магілёў: пры зборы подпісаў за Лукашэнку выкарыстоўваецца адміністрацыйны рэсурс

Грамадскі актывіст Аляксей Паўлоўскі, які збірае подпісы ў падтрымку прэтэндэнта ў Прэзідэнты ад Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзька, паведамляе, што ў Магілёве грамадзян прымушаюць падпісвацца за Лукашэнку.

У сувязі з парушэннем выбарчага заканадаўства Паўлоўскі накіраваў скаргі ў Цэнтрвыбаркам і магілёўскую пракуратуру.

-         30 ліпеня падчас збору подпісаў у інтэрнаце па адрасе вул.Грышына 106 выбаршчыкі мне паведамілі, што ім загадалі прыйсці з пашпартамі і цягам дня аддзеламі выходзіць на вуліцу да пікета ў падтрымку Лукашэнкі і ставіць за яго подпісы. За гэтым працэсам назіраў сам старшыня гарвыканкама Уладзімір Цумараў, які стаяў недалёка ад пікета і сачыў за тым, як падпісваюцца, - гаворыць Аляксей Паўлоўскі.

Грамадскі актывіст паведамляе, што грамадзяне таксама распавялі пра тое, што 29 ліпеня рабочых завода імя Кірава адміністрацыя прадпрыемства і прафкам абавязала прыйсці на завод з пашпартамі і цягам дня падпісвацца за Лукашэнку.

Паўлоўскі лічыць, што ў гэтых выпадках выкарыстоўвася адміністрацыйны рэсурс . У скарзе ён просіць правесці комплексную праверку і спыніць здзекі над людзьмі і даць ім магчымасць самім вырашаць, за каго ставіць подпісы, а за каго не.

Трэба адзначыць, што пра прымусовы збор подпісаў і стварэнне “карцінкі” гарвыканкамам раней таксама паведамляў на сваёй старонцы “Фэйсбук” актывіст кампаніі “Гавары праўду” Сяргей Лапуцін.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары