Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Аляксандра Васілевіч патрабуе ад Мікалая Лазавіка прабачэнняў

Аляксандра Васілевіч
Аляксандра Васілевіч

   Старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі АГП Аляксандра Васілевіч накіравала ў ЦВК Беларусі скаргу. Падставай для яе напісання стаў выступ сакратара ЦВК Мікалая Лазавіка ў праграме “Контуры”, якая транслявалася 26 ліпеня ў вячэрні эфірны час па беларускім тэлебачанні. М.Лазавік сказаў, што ў Гродзенскай вобласці з трох прадстаўнікоў апазіцыі, чые кандыдатуры былі прапанаваныя ў Гродзенскую абласную камісію, усе мелі судзімасці і таму не былі ўключаны ў склад ТВК.

   Аляксандра Васілевіч у скарзе піша, што адміністрацыйныя правапарушэнні паводле заканадаўства (артыкул 45 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь) не выклікаюць такіх паняццяў як судзімасць, што прымяняецца ў крымінальным працэсе.

   Да ўсяго ў працэсе паседжання прэзідыума Гродзенскага абласнога Савету дэпутатаў і Гродзенскага аблвыканкаму называліся зусім іншыя прычыны неўключэння прадстаўнікоў дэмакратычных партый у склад камісій, а менавіта -- брак досведу працы ў складзе выбарчых камісій і таму падобнае.

   Паколькі Аляксандра Васілевіч вылучалася ў склад ТВК і яна не мае судзімасці, то прадстаўніца АГП лічыць сябе абражанай, прапануе Мікалаю Лазавіку прынесці прабачэнні і не дапускаць надалей выказванняў, якія не адпавядаюць сапраўднасці, наносяць шкоду гонару і годнасці як асобы, так усяму іміджу Аб’яднанай грамадзянскай партыі і ўсёй ЦВК, сакратар якой фактычна публічна дэманструе сваё няведанне заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары