Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

“Мабільны” пікет на роварах Таццяны Караткевіч прайшоў без эксцэсаў (фота)

27 ліпеня прэтэндэнт ў прэзідэнты Таццяна Караткевіч разам з членамі сваёй ініцыятыўнай групы зладзілі “мабільны пікет” – праехалі 3 кіламетры на роварах: ад Мінскай Стэлы да парка Янкі Купалы.

Пікет пачаўся каля мінскай Стэлы, як і планавалася. Сябры ініцыятыўнай групы сабралі подісы ў тых, хто прышоў на мерапрыемства ў падтрымку кандыдата.

Пасля гэтага прыкладна 15 удзельнікаў пікета на роварах паехалі да помніка Янку Купалу, сфатаграфаваліся там і рушылі на мост праз Свіслач, дзе пад бел-чырвона-белымі сцягамі пікет працягнуўся да шасці гадзін вечара. Падчас перамяшчэння групы ніякіх перашкод з боку праваахоўнікаў заўважана не было, усё прайшло спакойна, адзначаюць члены ініцыятыўнай групы.

– Мы прыслухаліся да заўваг Мінгарвыканкама, таму масавага заезду на роварах не было, – кажа Таццяна Караткевіч. – Мы працягваем свой пікет на масце, каб быць заўважанымі, каб нагадаць, што ў краіне адбываецца выбарчая кампанія. Да таго ж, сёння свята – 25-годдзе з дня падпісання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, і гэта вельмі важная дата – адна з прыступкаў незалежнасці нашай краіны. Мала хто ўжо думае пра гэты дзень і не памятае, як яго святкуюць. Але важна зразумець, што мы ўжо 25 год жывем у незалежнай краіне.

Таццяна Караткевіч пажадала ўсім беларусам “каб наш суверэнітэт стаўся такой умовай жыцця, пра якую мы б, магчыма, не так часта чулі, але дакладна ведалі, што гэта ў нас ніколі ніхто не адбярэ”.

Пасля шасці гадзін вечара група рушыла ў бок ГУМу, каб працягнуць звычайны пікет у шматлюдным месцы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары