Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Баранавічы: цікавасць да вылучаных прэтэндэнтаў у кандыдаты ёсць, але подпісаў няшмат (фота)

Сёння, 24 ліпеня, баранавіцкія прыхільнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі разам са сваім лідэрам Анатолем Лябедзькам распачалі збор подпісаў (фота). Практыка мінулых выбараў сведчыць, што ў Баранавічах лепш пачаць збіраць подпісы на цэнтральным кааператыўным кірмашы (вуліца Чарнышэўскага, 11), дзе на працягу дня праходзіць вельмі шмат людзей. Менавіта тут раней і ладзіліся пікеты з мэтай збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі.

На гэтым “хлебным” месцы ўчора з’явіліся таксама першыя пікеты па збору подпісаў за Таццяну Караткевіч і Сяргея Калякіна. Паводле словаў саміх сябраў ініцыятыўных групп, збор подпісаў выклікае цікавасць у людзей, але грамадзяне пакуль не спяшаюцца ставіць свае подпісы за прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы.

Пазней грамадскія актывісты мяркуюць пачаць збіраць подпісы як у цэнтры горада, так і ў мікрараёнах.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары