Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Баранавічы: праваабаронца абскарджвае свой нядопуск на паседжанне па фарміраваннні ТВК

Праваабаронца Сяргей Гоўша накіраваў скаргу ў Брэсцкі аблвыканкам на дзеянні райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў падчас фармавання Баранавіцкай раённай выбарчай камісіі. Праваабаронца адзначае, што 15 ліпеня зарэгістраваў у Баранавіцкім райвыканкаме сваё накіраванне ад БХК адносна магчымасці прысутнічаць на сумесным пасяджэнні Баранавіцкага райвыканкама і прэзідыума райсавета па фармаванні ТВК.

– Я патлумачыў раённаму кіраўніцтву, што Закон Рэспублікі Беларусь “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні” дазваляе прадстаўнікам палітычных партый, грамадскіх арганізацый і нават грамадзянам прысутнічаць на пасяджэннях выканаўчых і распарадчых органаў улады. Паколькі арт.3 гэтага Закона абвяшчае галоснасць працы органаў мясцовага кіравання, я прасіў дазволіць мне прысутнічаць на пасяджэнні па стварэнні ТВК, – паведаміў Сяргей Гоўша.

Аднак, па словах грамадскага актывіста, яго папрасілі пакінуць памяшканне, спаслаўшыся на тое, што арт. 34 Выбарчага кодэкса не дазваляе прысутнічаць прадстаўнікам грамадскіх арганізацый на пасяджэнні па стварэнні ТВК, калі яны не вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад выбарчай камісіі. Адначасова праваабаронцу паведамілі, што раённыя ўлады ўжо пісьмова накіравалі БХК адказ, чаму не дапускаюць яго прысутнічаць на паседжанні.

Прадстаўнік БХК Сяргей Гоўша лічыць, што нядопуск яго на сумеснае пасяджэнне Баранавіцкага райвыканкама і прэзідыума райсавета па фармаванні раённай ТВК парушае яго правы. Праваабаронца просіць старшыню Брэсцкага аблвыканкама ў адпаведнасці з заканадаўствам прыняць меры да парушальнікаў закона.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары