Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Марына Адамовіч падала ў Вярхоўны суд скаргу на адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча

фота Радыё Свабода
фота Радыё Свабода

Марына Адамовіч, жонка палітвязня Мікалая Статкевіча, якая з’яўляецца ягоным законным прадстаўніком і кіраўніком ініцыятыўнай групы па яго вылучэнню кандыдатам у прэзідэнты, у канцы працоўнага дня 22 ліпеня падала ў Вярхоўны суд скаргу на адмову ЦВК зарэгістраваць ініцыятыўную групу. Рашэнне ЦВК было прынята 20 ліпеня.

Марына Адамовіч лічыць, што адмова з’яўляецца незаконнай і парушае Выбарчы кодэкс, які што раздзяляе рэгістрацыю ініцыятыўных груп і рэгістрацыю кандыдата.

Па словах Марыны Адамовіч, разгляд скаргі можа адбыцца ўжо 24 ліпеня.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары