Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Бабруйск: тэрытарыяльныя камісіі сфармаваны за 16 хвілін

21 ліпеня ў Бабруйску былі сфармаваны тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі. На пасяджэнне дапусцілі прадстаўніка БХК Сяргея Лацінскага.

Камісіі двух раёнаў былі сфармаваны за 16 хвілін. У Ленінскім раёне вылучаліся 16 чалавек, у Першамайскім - 18 чалавек. У склад кожнай ТВК уключылі па 13 сябраў. Прадстаўнікі партыі "Справядлівы свет" Альберт Секержыцкі і Арцём Мігалкін ў іх лік не патрапілі.

Іншыя прадстаўнікі апазіцыйных партый і рухаў Бабруйска вырашылі не вылучацца ў тэрытарыяльныя камісіі. Для параўнання - на мінулых прэзідэнцкіх выбарах заявы ў іх падалі 19 мясцовых актывістаў.

У склад ТВК патрапілі сябры Фонду міра, Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, БРСМ, “Белай Русі”, КПБ, Федэрацыі прафсаюзаў, Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці. 11 чалавек вылучаліся ад грамадзян шляхам збору подпісаў. Кандыдатуры прэтэндэнтаў не абмяркоўваліся, галасавалі спісам, называўся толькі шлях вылучэння.

Традыцыйна, чыноўнікі выканкаму і дэпутаты аддалі галасы "кампетэнтным і вопытным". Такім чынам ТВК фармаваліся і на мінулых выбрах.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары