Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

У Смаргоні з 15 прэтэндэнтаў у склад раённай ТВК персанальна абмеркавалі толькі прадстаўніка “Белай Русі”

   20 ліпеня ў Смаргоні 15 хвілін працягвалася сумеснае пасяджэнне райвыканкама і прэзідыума раённага Савета з нагоды фармаванння раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта.

   Усяго было 15 прэтэндэнтаў на 13 месцаў у камісіі. Прычыны адхілення двух прэтэндэнтаў не агучваліся. Якасці асобных прэтэндэнтаў не абмяркоўваліся, за выключэннем аднаго. Калі быў агучаны спіс вызначаных яшчэ да пасяджэння сябраў камісіі, намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко рэкамендаваў прадстаўніка ГА “Белая Русь”. Адзін з прысутных прасіў прагаласаваць за спіс у цэлым, бо персанальна ведае ўсіх вызначаных асоб і іх якасці. Дэмакратычныя партыі не падавалі заяваў на ўключэнне ў склад камісіі сваіх сябраў.
   А вось у Астраўцы на аналагічным пасяджэнні без абмеркавання кандыдатуры не ўключаны ў склад раённай камісіі вылучэнец АГП Мікола Уласевіч.

“Праваабаронцы з свабодныя выбары”


Каментары