Гродна: прадстаўнікі апазіцыйных партый у ТВК не ўвайшлі
Гродзенскія праваабаронцы-назіральнікі адзначаюць, што фармаванне тэрытарыяльных выбарчых камісій на супольных пасяджэннях адміністрацый і прэзідыумаў саветаў прайшло без ніякіх нечаканасцяў. Вылучэнцы ад дэмакратычных сіл туды не трапілі, адносна іх кандыдатур нават не было галасавання.
Паседжанне ў аблвыканкаме доўжылася крыху даўжэй звычайнага – 25 хвілін. У склад абласной ТВК было ўключана 13 чалавек, галасавалі за іх персанальна. Але вылучана ў склад ТВК было 19 асоб, аднак адміністрацыя не рэкамендавала астатніх 6 чалавек для галасавання. Прыкладам, пра вылучэнца Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Паўла Станеўскага было сказана, што ён беспрацоўны, да таго ж структуры гэтай партыі і склад арганізацыі малаколькасныя. Не ўключаны ў склад камісіі і старшыня абласной арганізацыі АГП Аляксандра Васілевіч і прадстаўнік ЛДПБ.
У Гродзенскім гарвыканкаме таксама за 25 хвілін былі сфармаваныя ТВК Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў. У іх склад увайшлі па 13 чалавек. Прадстаўнікі дэмпартый у іх не трапілі.
“Праваабаронцы з свабодныя выбары”