Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

У Рэчыцы забаранілі збіраць подпісы за кандыдатаў у Прэзідэнты каля неіснуючага аб’екта

15 ліпеня на сайце рэчыцкай раённай газеты «Дняпровец» было апублікавана  рашэнне раённага выканаўчага камітэта аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збора подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у 2015 годзе.

Сярод іншых аб’ектаў, каля якіх райвыканкам забараніў ладзіць пікетаванне, згаданая і вайсковая частка № 22403 Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Але, рэч у тым, што такой вайсковай часткі ўжо некалькі месяцаў не існуе не толькі ў Рэчыцкім раёне, але і ў складзе Міністэрства абароны Беларусі ўвогуле. Былая в/ч 22403 перафарміравана ў Адасоблены аддзел захоўвання вайсковай часткі 52957 і скончыла сваё існаванне.

Як паведамляе rechyca.com, пасля таго, як адзін з чытачоў сайта ў каментары звярнуў увагу на недакладнасць, інфармацыя з рашэннем і каментар да яго адразу ж з сайта знік.

Калі нават падрыхтоўка першага, звязанага з так званымі «выбарамі», рашэння з’яўляецца для ўлады ўсяго толькі звычайнай фармальнасцю, якая не заслугоўвае асаблівай увагі і робіцца шляхам перапісвання аналагічных папераў мінулых гадоў мінулых і дзеяў, якія таксама зваліся «выбарамі», то што можна казаць пра вынікі гэтага года?


Каментары