Бярозаўскі райвыканкам пашырыў месцы, забароненыя для збору подпісаў за кандыдатаў у прэзідэнты РБ
Рашэнне Бярозаўскага райвыканкама №719 ад 08.07.2015 пашырае колькасць месцаў, забароненых для пікетавання з мэтаю збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты.
У 2010 г. забаранялася збіраць подпісы бліжэй 50 м ад будынкаў органаў мясцовага кіравання і самакіравання, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць абароназдольнасць і бяспеку дзяржавы, а таксама жыццядзейнасць насельніцтва (прадпрыемствы вода-, цепла- і энергазабеспячэння).
У 2015 г. да раней забароненых бярозаўскія чыноўнікі дадалі абмежаванні:
бліжэй 50 м ад:
будынка суда Бярозаўскага раёну;
будынка пракуратуры Бярозаўскага раёну;
тэрыторый установаў дашкольнай і агульнай сярдняй адукацыі;
будынкаў установаў аховы здароўя і культуры;
культавых будынкаў.
А таксама:
пасадачныя пляцоўкі чыгуначных астановачных пунктаў, разьмешчаных на тэрыторыі Бярозаўскага раёну;
у грамадзкім транспарце;
на цэнтральнай плошчы г. Бярозы;
на плошчы г. Белаазёрска.
Рашэнне №719 ад 08.07.2015 зявілася на сайце Бярозаўскага райвыканкаму у канцы дня 16.07.2015 г.
У 2010 г. у Бярозе адбылося павелічэнне месцаў для збору подпісаў за кандыдатаў у прэзідэнты толькі пасля скаргі юрыста Праваабарончага цэнтру “Вясна” з Брэста Уладзіміра Малея.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”