Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Добрушскія чыноўнікі вызначыліся з пікетамі па збору подпісаў

Адным з першых на Гомельшчыне з месцамі, у якіх забаронена правядзенне пікетаванняў для ажыццяўлення збору подпісаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзыдэнты, вызначыўся выканаўчы камітэт Добрушскага раёну. Сёння рашэнне за №1114 ад 13 чэрвеня змешчана ў адпаведнай рубрыцы афіцыйнага сайту Добрушскага райвыканкаму.   

У Добрушскім раёне пікетаванне забаронена на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў Добрушскага райвыканкама, сельскіх выканаўчых камітэтаў, суда, пракуратуры, РАУС, раённага ваеннага камісарыята, тэрыторый ЗАТ “Добрушскі фарфоравы завод”, філіяла “Добрушская папяровая фабрыка”, КУП “Добрушскі камунальнік”, раённыя электрычныя сеткі, аўтастанцыі і чыгуначнай станцыі Добруш, устаноў адукацыі Добрушскага раёна, у грамадскім транспарце.

Акрамя таго, забаронена пікетаванне на адлегласці менш за 100 м ад будынкаў ўстановы аховы здароўя "Добрушская цэнтральная раённая бальніца".

Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння раённая улада ўсклала на намесніка старшыні райвыканкама, які курыруе пытанні сацыяльнай сферы, аддзел унутраных спраў райвыканкама, кіраўнікоў арганізацый, названых у ім. Рашэнне павінна быць апублікована ў раённай газеце “Добрушскі край”.

Як адзначаюць назіральнікі, ажыццяўляючыя ў рэгіёне доўгатэрміновае назіранне, гэта першае апублікованае рашэнне, якое тычыцца збору подпісаў выбаршчыкаў пад час пікетаў, негледзячы на тое, што заўтра (17 чэрвеня) апошні дзень, калі ўсе без выключэння райвыканкамы павінны прыняць і апублікаваць гэтыя рашэнні.

У прыватнасці, афіцыйны сайт Гомельскага гарвыканкама пакуль не публікуе, дзе ў абласным цэнтры будзе дзейнічаць забарона, а толькі дае спасылку на "перадавы" вопыт Добрушскіх вертыкальшчыкаў. 

Гомельская Вясна


Каментары