Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

У Бабруйскім раёне збіраць подпісы забаронена ў самых шматлюдных месцах

У Бабруйскім раёне вызначылі месцы, у якіх нельга будзе збіраць подпісы выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты.

Традыцыйна ініцыятыўныя групы не чакаюць на тэрыторыі ўстаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, спорту, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Таксама нельга будзе збіраць подпісы на адлегласці меньш за 50 метраў ад будынкаў мясцовых прадстаўнічых, выканаўчых і распарадчых органаў, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць жыццядзейнасць насельніцтва.

Такім чынам, можна казаць, што ў спіс зноў патрапілі самыя шматлюдныя і зручныя месцы. Зручныя не толькі для сябраў ініцыятыўных груп, але і выбаршчыкаў.

Сачыць за выкананнем ініцыятыўнымі групамі рашэння выканкаму будуць супрацоўнікі міліцыі, а таксама намеснік старшыні Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта і старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў.


Каментары