Брэст: гарвыканкам вызначыў месцы, дзе забаронена правядзенне пікетаў з мэтай збору подпісаў
У першую чаргу ў гэты спіс трапілі плошча Леніна; тэрыторыя дзяржаўнай установы “Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” і аб'екты чыгуначнага транспарту.
Акрамя таго, ладзіць пікеты для збору подпісаў будзе забаронена на адлегласці менш за 200 метраў ад будынкаў, у якіх знаходзяцца арганізацыі, на якія ўскладзены функцыі рэдакцый тэлевізійных і радыёвяшчальных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама радыётэлевізійных перадаючых станцый і радыёперадаючых станцый. Нельга будзе збіраць подпісы і на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў мясцовых прадстаўнічых, выканаўчых і распарадчых органаў, консульскіх устаноў, судоў, органаў пракуратуры, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць абароназдольнасць, бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць жыхароў горада (грамадскі транспарт, прадпрыемствы вода-, цепла- і энергазабеспячэння), а таксама на адлегласці менш за 100 метраў ад культавых будынкаў.
У рашэнні гарвыканкама нагадваецца, што подпісы выбаршчыкаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты РБ можна будзе збіраць з 23 ліпеня па 21 жніўня 2015 года.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”