Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Бабруйск: набліжэнне выбараў незаўважнае

У Бабруйску пакуль не адчуваецца хоць нейкай цікавасці да прэзідэнціх выбараў, у тым ліку і ў мясцовых СМІ. На гарадскіх вуліцах няма плакатаў і расцяжак, якія маглі б інфармаваць бабруйчан пра пачатак кампаніі.

На сайтах гарвыканкаму і райвыканкаму можна ўбачыць банеры "Выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2015", пад імі ёсць агульная інфармацыя: каляндарны план, дапаможнікі сябрам камісій. Што тычыцца мясцовых газет, яны абмежаваліся размяшчэннем невялікай інфаграфікі з этапамі выбарчай кампаніі.

"Бабруйскі кур'ер" пайшоў далей, яго журналісты правялі ў горадзе апытанку, прымеркаваную да выбарчай кампаніі. У мінакоў запытваліся, ці прымаюць яны ўдзел у палітычным жыцці краіны? Адметна, што ў асноўным бабруйчане дэманструюць пасіўнае стаўленне да палітычных працэсаў у краіне і не жадаюць браць у іх удзел. Праявай актыўнага "палітычнага жыцця" удзельнікі апытанкі лічаць галасаванне на выбарах.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары